Беларуская Служба

Амаль 20 тысяч беларусаў за апошнія пяць гадоў сталі грамадзянамі Расіі

31.12.2019 11:13
Толькі за 9 месяцаў 2019 года расійскае грамадзянства атрымалі 3662 беларусы.
Расійскі пашпартRJA1988/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 2015 года больш за 19 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі расійскія пашпарты, паведамляе “Еўрарадыё” са спасылкай на news.ru.

За 9 месяцаў 2019 года расійскае грамадзянства атрымалі 3662 беларусы. Найбольшая колькасць такіх выпадкаў была ў 2018-м — 4708 чалавек. У 2017 годзе расійскія пашпарты атрымалі 4092 беларусы, у 2016-м — 3582, у 2015-м — 3257.

Дарэчы, з 2016 года каля чатырох тысяч грамадзян Расіі паведамілі ў адпаведныя органы, што маюць грамадзянства Беларусі.

Разам з тым больш за 33 тысяч грамадзян Беларусі маюць дазвол на часовае пражыванне і від на жыхарства ў Расіі.

Беларусь не прызнае двайное грамадзянства, аднак няма і пераследу за наяўнасць іншага грамадзянства ў грамадзян Беларусі.

аз