Беларуская Служба

У Беларусі спрасцілі адміністрацыйныя працэдуры

31.12.2019 12:35
Прэзідэнт Беларусі 30 снежня падпісаў адпаведны ўказ пад нумарам 492.
Аўдыё

Дакумент выпраўляе пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заяве грамадзянаў, паведамляе БЕЛТА.

Сярод іншага, указ адмяняе неабходнасць афармлення талона да вадзіцельскага пасведчання і сертыфікату аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду транспартных сродкаў.

Таксама ўказ скарачае тэрміны выканання працэдур, звязаных з пастаноўкай на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і спрашчае парадак пастаноўкі грамадзянаў на консульскі ўлік.

Дакумент замацоўвае правамернасць прадстаўлення копіі пашпарта замест арыгінала пры звароце ў падатковыя органы за ажыццяўленнем шэрага адміністрацыйных працэдур. Гэта дасць магчымасць грамадзянам падаваць заявы ў электронным і пісьмовым выглядзе без асабістага наведвання падатковых органаў.

У мэтах захавання тайны ўсынаўлення замест копіі рашэння суда аб усынаўленні можна будзе прадставіць выпіску з такога дакументу.

юл