Беларуская Служба

Беларусь будзе кантраляваць якасць расейскай нафты

31.12.2019 14:12
Прынята рашэнне пабудаваць на магістральным нафтаправодзе «Дружба» пункт кантролю якасці нафты з РФ.
Аўдыё

Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга ў размове з выданнем «Нафтавая магістраль».

Першы этап праекту будзе рэалізаваны цягам наступнага года. Абʼём інвестыцыяў не агучваецца.

Рашэнне прынятае пасля таго, як 19 красавіка бягучага года ў трубаправод «Дружба» паступіла расійская нафта Urals кепскай якасці.

У выніку беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – Мазырскі НПЗ і ААТ «Нафтан» вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцяў і панеслі страты.

юл