Газета "Наша Ніва" піша, што для кватэр з газавымі плітамі цяпер дзейнічае тарыф па абʼёме спажывання ў 0,1746 рубля за кВт/г, а для кватэр з электраплітамі – 0,1484 рубля за кВт/г. З 1 студзеня тарыфы вырастуць да 0,1901 рубля і 0,1616 рубля адпаведна.
Тарыф па двух часавых перыядах цяпер складае: з 22.00 да 17.00 – 0,1039 рубля за кВт/г, з 17.00 да 22.00 – 0,2968 рубля за кВт/г. З 1 студзеня яны вырастуць да 0,1131 рубля і 0,3232 рубля адпаведна.
Па трох часавых перыядах тарыф будзе наступным. Электраэнергію з 23.00 да 6.00 будуць адпускаць па цане 0,1254 рубля за кВт/г, з 17.00 да 23.00 – 0,3762 рубля, астатні час – 0,1463 рубля.
юл