Беларуская Служба

«Беларуснафта» абяцае павялічыць колькасць электразаправак

09.01.2020 14:12
На дадзенае прадпрыемства ўскладзена функцыя нацыянальнага аператара сеткі ЭЗС.
Аўдыё

Вытворчае абʼяднанне «Беларуснафта» збіраецца ўсталяваць сёлета ў Менску паўтары сотні электразарадных станцый (ЭЗС) і паўтысячы па краіне.

«У сталіцы цягам гэтага году плануецца ўстанавіць каля 150 электразарадных станцый. Фірмовую сетку тут актыўна развівае РУП «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка», – паведаміла Радыё «Свабода».

Летась у Менску паставілі крыху больш за паўсотні станцый для зарадкі электрамабіляў, у асноўным па-за традыцыйнымі аўтазапраўкамі – каля паркінгаў, гатэляў, гандлёвых і бізнес-цэнтраў.

На станцыях фармату Mode-4 час зарадкі 80% акумулятара электракара складае прыкладна 30 хвілін.

Цяпер «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка» эксплуатуе 85 ЭЗС, агульная колькасць такіх станцый у Беларусі ўтрая большая. Да 2021 году гэтая лічба павінна вырасці да паўтысячы.

юл