Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі заявіў, што ў Беларусі рыхтуюцца новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс (КаАП і ПВКаАП). У прыватнасці, плануецца радзей караць і скараціць колькасць органаў, якія могуць весці адміністрацыйныя справы, паведамляе «Тэлеграф».
Паводле словаў Алега Сліжэўскага, будзе прадумана новая структура класіфікацыі парушэнняў і пакаранняў за іх. У некаторых сітуацыях плануецца скараціць колькасць выпадкаў, калі будуць прызначацца пакаранні.
Тэрміны падрыхтоўкі кодэксаў пакуль не абвяшчаюцца. Паводле словаў міністра, спачатку будуць сабраныя асноўныя прапановы ад усіх зацікаўленых органаў улады. А потым накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.
вс