Беларуская Служба

Бязвізавы рэжым уведзены для ўдзельнікаў і гасцей ЧС-2021 па хакеі ў Мінску

11.01.2020 12:01
Указам устанаўліваецца таксама бясплатны праезд у грамадскім транспарце і вызваленне ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 10 „Аб падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай”. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

Дакумент распрацаваны з улікам вопыту правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША, у ім прадугледжваецца комплекснае вырашэнне пытанняў падрыхтоўкі чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе пройдзе ў Беларусі і Латвіі.

Указам устанаўліваецца бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў, арганізатараў спаборніцтваў і замежных турыстаў, бясплатны праезд у грамадскім транспарце для акрэдытаваных асоб і вызваленне ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах. Дакументам урэгуляваны пытанні медыцынскага абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў, выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, размяшчэння сацыяльнай рэкламы.

Акрамя таго, прадугледжана прадастаўленне дырэкцыі чэмпіянату свету беспрацэнтнай вяртальнай бюджэтнай пазыкі, а таксама меры, што даюць магчымасць знізіць затраты і забяспечыць высокі ўзровень правядзення мерапрыемства.

аз