Беларуская Служба

Вызначаная дата Усебеларускага кангрэса за незалежнасць

12.01.2020 13:23
Апроч беларускіх удзельнікаў на кангрэс прыедуць прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, грамадскія дзеячы з Расіі, Украіны ды іншых краін.
--
Бел-чырвона-белы сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дэмакратычныя сілы правядуць Усебеларускі кангрэс за незалежнасць 15 сакавіка 2020 года. Паводле арганізацыйнага камітэту кангрэсу, гэта будзе «не столькі з'езд палітычных партый, колькі вялікі сход прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага народу», перадае «Еўрарадыё».

Удзельнікі кангрэсу плануюць абмеркаваць розныя аспекты абароны незалежнасці Беларусі і абраць новы склад рады кангрэсу, у якую ўвойдуць каля 30 грамадскіх і палітычных дзеячаў. Таксама яны выкажуць стаўленне да выбарчага заканадаўства і выбараў у Беларусі, але вылучаць кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2020 на кангрэсе не плануецца.

Апроч беларускіх удзельнікаў на кангрэс прыедуць прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, грамадскія дзеячы з Расіі, Украіны ды іншых краін, а таксама амбасадары розных краіна, кія працуюць у Беларусі.

эж

Польскае навуковае асяроддзе сочыць за беларуска-расійскімі адносінамі

11.01.2020 11:11
У Беларусі не дзейнічаюць механізмы дэмакратычнага грамадства, але меркаванне беларусаў мае ўплыў на рашэнні, якія прымаюцца як у Мінску, так і ў Маскве.