Беларуская Служба

Латвія гатовая разгледзець пытанне аб пастаўках нафты ў Беларусь праз свае парты

13.01.2020 09:12
Гэта, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарц Рынкевічс.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвія гатовая разгледзець пытанне аб пастаўках нафты ў Беларусь ва ўмовах спынення паставак нафты з Расіі, паведамляе „Еўрарадыё” са спасылкай на ТАСС.

„Так, мы гатовыя разгледзець гэтае пытанне”, — заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарц Рынкевічс, адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам у Бруселі пасяджэння Савета ЕС.

Латвія ўжо заяўляла пра магчымасць арганізаваць транзіт нафты з сусветных рынкаў на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы праз латвійскія парты.

Пастаўкі расійскай нафты на беларускія НПЗ спыніліся 1 студзеня 2020 года. Загрузка НПЗ была зніжана да мінімальнага дазволенага ўзроўню. З-за гэтага часова прыпыніўся экспарт вырабленых на беларускіх НПЗ нафтапрадуктаў, а таксама Беларусь спыніла экспарт сваёй нафты, каб загрузіць ёй свае перапрацоўчыя заводы. 4 студзеня былі адноўленыя разавыя кантракты на пастаўку нафты на беларускія НПЗ.

аз