Беларуская Служба

На дапамогу пакараным за мітынгі супраць інтэграцыі ўжо сабралі рэкордную суму

13.01.2020 11:14
Збор сродкаў на аплату штрафаў для ўдзельнікам акцый супраць інтэграцыі з Расіяй працягваецца на сайце Моламола.
Доларыpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

На аплату штрафаў, якія ў Беларусі прысудзілі ўдзельнікам акцый супраць інтэграцыі з Расіяй, ужо сабралі больш за 13 тысяч рублёў. Збор сродкаў працягваецца на сайце Моламола. Гэта найбольшыя лічбы ў гісторыі праекта, паведамляе „Свабода” са спасылкай на „Нашу ніву”.

Кампанія #BY_help абвясціла збор сродкаў на дапамогу аштрафаваным і арыштаваным удзельнікам акцыяў супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі.

У Беларусі грошы можна ахвяраваць праз сайт MolaMola.by, з-за мяжы — на PayPal-рахунак alaksiej.lavoncyk@tol.org. Пра іншыя спосабы пераводу грошай могуць расказаць праз пошту alaksiej.lavoncyk@tol.org або праз паведамленні на старонцы ў Facebook. Кампанія абяцае, як і раней, даваць дэталёвыя справаздачы пра тое, куды пайшлі грошы.

Кампанія паўстала ў 2017 годзе пасля затрыманняў удзельнікаў «Маршаў недармаедаў». Тады на штрафы і кампенсацыі арыштаў ім і ўдзельнікам маршу на Дзень Волі сабралі 55 тысяч долараў. Збор сродкаў зноў пачалі ў 2018 годзе ў сувязі са «справай БелТА» — тады сабралі яшчэ 5500 долараў.

аз