Беларуская Служба

У два разы зніжана аплата за выпіску з рэгістра юрыдычных асоб і ІП

15.01.2020 12:41
У базе дадзеных АДР змяшчаецца інфармацыя пра 355 915 юрыдычных асоб і 1 098 147 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Kamil Urban

Танней будзе атрымаць выпіску з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Стаўка дзяржпошліны, якую заяўнік выплачвае за тое, каб на працягу хвіліны атрымаць у электронным выглядзе выпіску з АДР, зніжана ўдвая.

Цяпер яе памер складае 0,5 базавай велічыні, або 13,5 рубля.

Каб атрымаць інфармацыю такім чынам, на вэб-партале АДР дастаткова запоўніць заяву (запыт) і выплаціць дзяржпошліну. Выпіска накіроўваецца на e-mail заяўніка.

Гэтыя новаўвядзенні прадугледжаны ўказам № 503 «Аб падаткаабкладанні» ад 31 снежня 2019 года.

Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – гэта базавы дзяржаўны інфармацыйны рэсурс. Ён забяспечвае адзіны ўлік і ідэнтыфікацыю юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і дзяржорганаў.
Па стане на 9 студзеня 2020 года ў базе дадзеных АДР змяшчаецца інфармацыя пра 355 915 юрыдычных асобаў і 1 098 147 індывідуальных прадпрымальнікаў.

https://naviny.by/new/20200115/1579080557-vypiska-iz-egr-podeshevela-v-dva-raza