Місія МАГАТЭ (Міжнароднага агенцтва атамнай энергетыкі) па ацэнцы гатоўнасці інфраструктуры да эксплуатацыі АЭС прыедзе ў Беларусь у лютым
Падрыхтоўка да правядзення місіі абмяркоўваецца на рабочай нарадзе 14-15 студзеня ў Мінску, паведамляецца на сайце Звязды.
На мерапрыемстве разгледжана падрыхтаваная беларускім бокам папярэдняя справаздача аб развіцці ўсіх напрамкаў ядзернай інфраструктуры і іншыя арганізацыйныя пытанні па правядзенні місіі МАГАТЭ INIR 3, якая будзе праходзіць у Беларусі з 24 лютага.
У нарадзе прымаюць удзел усе арганізацыі, уключаныя ў рэалізацыю ядзернага энергетычнага праекта.
паводле Звязды/ нг