Беларуская Служба

Каля Курапатаў пабудуюць новы выставачны павільён

15.01.2020 15:26
Плануецца, што будынак у кшталце кветкі валошкі будзе гіганцкі — 25 тысяч квадратных метраў.
   ,
Урочышча Курапаты пад Мінскам, месца пахавання тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсійCommons.wikimedia.org/Kazimier Lachnovič/CC BY-SA 3.0

На ўскраіне Мінска пабудуюць новы Нацыянальны выставачны павільён. Стары яго будынак знаходзіўся па вуліцы Янкі Купалы і быў знесены. Для новага выбралі месца на скрыжаванні Лагойскага тракта з Мінскай кальцавой аўтадарогай, каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Экспабел", недалёка ад народнага мемарыялу ў Курапатах. Праект распрацаваў галоўны архітэктар "Мінскпраекта" Уладзімір Архангельскі – інфармуе Еўрарадыё.

"Важна, каб цэнтр быў пазнавальны, індывідуальны і асацыяваўся менавіта з Беларуссю", — кажа Архангельскі. На яго думку, васілёк — "удалы архітэктурны вобраз".

Плануецца, што будынак-васілёк будзе гіганцкі — 25 тысяч квадратных метраў. Ён будзе складацца з трох пялёсткаў, размах кожнага з іх складзе 290 метраў. У сярэдзіне будзе круглы павільён.

Пра запланаванае стварэнне Нацыянальнага выставачнага павільёна было заяўлена на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў траўні мінулага года.

паводле Еўрарадыё/нг