Беларуская Служба

Партыя БНФ збірае грошы на аплату мінскага офіса

16.01.2020 12:12
Штомесяц за арэнду трэба плаціць больш за паўтары тысячы рублёў, а ў зімовыя месяцы яшчэ больш.
Rubel białoruski
Rubel białoruski Shutterstock.com

Партыя БНФ збірае грошы на аплату мінскага офіса, паведамляе «Еўрарадыё». Ужо не першы раз яна сутыкаецца з узнікненнем запазычанасцяў і з пагрозай скасавання дамовы арэнды. Сем гадоў офіс фронтаўцаў знаходзіцца ў памяшканні па вуліцы Чарнышэўскага, 3. Штомесяц за арэнду трэба плаціць больш за паўтары тысячы рублёў, а ў зімовыя месяцы яшчэ больш.

Партыя БНФ звяртае ўвагу на той факт, што не мае дзяржаўнай падтрымкі. «Сядзіба БНФ як незалежная пляцоўка існуе выключна дзякуючы ахвяраванням людзей, – піша партыйная прэс-служба. – Штогод дзясяткі арганізацый ладзяць у памяшканні Сядзібы БНФ культурніцкія, маладзёвыя, дабрачынныя мерапрыемствы».

вс