Беларуская Служба

У Беларусі выходзіць кніга да 500-годдзя Жыровіцкага манастыра

04.02.2020 17:34
Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» у гэтым годзе выпусціць кнігі, прысвечаныя праваслаўнай тэматыцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Marko Bukorovic from Pixabay/CC0

Сярод іх энцыклапедычны даведнік да 500-годдзя Жыровіцкага манастыра і 550-годдзя Жыровіцкага абраза Маці Божай. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла дырэктар выдавецтва Вольга Ваніна, перадае Белта.

Энцыклапедыя «Жыровічы. Свята-Успенскі мужчынскі манастыр» будзе змяшчаць 200 артыкулаў, размешчаных у алфавітным парадку. Выхад кнігі запланаваны на красавік – пачатак мая 2020 года.

Да юбілейных дат прымеркаваны выпуск выданняў, арыентаваных на асэнсаванне ролі Жыровіцкага манастыра ў гісторыі і культуры Беларусі. Плануецца таксама шэраг мерапрыемстваў.

Выдавецтва рыхтуе яшчэ два праекты, абʼяднаныя праваслаўнай тэматыкай. Гэта кніга «I Мацi Божай памалюся», прысвечаная Бялыніцкаму абразу Божай Маці. Выданне выйдзе ў свет напярэдадні Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў верасні ў Бялынічах. Яшчэ адна навінка – кніга-альбом «Храм-помнік зямлі Белай Русі».

«Апроч рэлігійнага аспекту, выданні маюць філасофскі і культурны сэнс, яны звернутыя адначасова ў будучае і сучаснае», – адзначыла Вольга Ваніна.

юл