Студэнтаў, якія прыязджаюць з Кітая, на два тыдні размесцяць у аздараўленчым цэнтры «Брыганціна» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, паведамляе газета «Звязда».
Дадатковыя месцы на базе «Брыганціна» выдзеляць для студэнтаў, якія прыбудуць у Беларусь з абласцей Кітая, не закрытых на каранцін. «Гаворка ідзе аб дадатковых мерах для студэнтаў, якія не ўступалі ў кантакт з хворымі і не наведвалі раёны, кранутыя эпідэміяй», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя. Такое рашэнне прынята для дадатковай прафілактыкі і па жаданні студэнтаў, якія не выязджалі ў КНР.
«Зараз у »Брыганціну« накіраваны спецыялісты. Тут усё забяспечана для таго, каб людзі маглі камфортна правесці два тыдні. Усе медычныя супрацоўнікі, якія будуць працаваць у аздараўленчым лагеры, прайшлі дадатковую падрыхтоўку», – дадалі ў прэс-службе.
У аздараўленчым цэнтры для студэнтаў, якія прыбылі з КНР, будзе арганізавана індывідуальная форма навучання ў анлайн-рэжыме. Такія ж меры эпідэмічнай бяспекі ўведзены ва ўсіх абласцях краіны, дзе навучаюцца кітайскія студэнты.
Па дадзеных Міністэрства адукацыі, цяпер у Беларусі вучацца каля 5 тыс. студэнтаў з Кітая. На вакацыі за межы краіны выехалі 920 чалавек.
эж