Беларуская Служба

Беларусь і Польшча падпісалі дамову па ахове транспамежных вод

07.02.2020 14:48
Асноўная мэта пагаднення – абарона і рацыянальнае выкарыстанне памежных вод, агульных для Польшчы і Беларусі.
Річка Нарва Mariana Kril

7 лютага ў Белавежы было падпісана пагадненне паміж урадамі Польшчы і Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання транспамежных вод, паведамляе Радыё Рацыя.

Пагадненне падпісалі намеснік дзяржсакратара Міністэрства марской гаспадаркі і рачнога суднаходства Ганна Москва і намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Беларусі Андрэй Хмель.

Асноўная мэта пагаднення – абарона і рацыянальнае выкарыстанне памежных вод, агульных для Польшчы і Беларусі, павышэнне іх якасці, захаванне і аднаўленне водных экасістэм.

Пагадненне будзе рэгуляваць супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю ў транспамежных водах (таксама і на Аўгустоўскім канале), што будзе садзейнічаць сумеснаму планаванню, інвестыцыям і абслугоўванню, забяспечваць абмен інфармацыяй і развіццё турызму. Сумесныя дзеянні таксама будуць садзейнічаць паляпшэнню стану транспамежных вод, а таксама абароне ад паводак і прадухілення засухі.

эж