Беларуская Служба

У Польшчы людзей старэйшых за 40 гадоў будуць адпраўляць на прафілактычныя абследаванні

18.01.2020 10:02
Кошт праграмы складае каля 418 млн еўра на працягу пяці гадоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/S_Photo

Міністэрства аховы здароўя Польшчы прадставіла дэталі праграмы «Прафілактыка 40+». У яе рамках лекары павінны ацэньваць фактары рызыкі развіцця найбольш распаўсюджаных захворванняў, накіроўваючы людзей старэйшых за 40 гадоў на правядзенне абследаванняў.

«Да гэтага часу ў Польшчы ніколі не было прафілактычных абследаванняў, якія запланаваныя ў такіх маштабах. Уводзячы пакет абследаванняў «40+», мы імкнемся выяўляць цывілізацыйныя хваробы на ранніх стадыях і іх дыягназаваць, калі яны яшчэ не прывялі да якіх-небудзь трывожным сімптомаў», – падкрэсліў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Януш Цяшяньскі.

Праграму цалкам прафінансуе Нацыянальны фонд аховы здароўя Польшчы. Кошт праграмы складае каля 1 млрд 800 млн злотых (каля 418 млн еўра) на працягу пяці гадоў. Выдаткі будуць залежыць ад колькасці людзей, якім будзе неабходна прайсці пашыранае абследаванне.

вс