Беларуская Служба

Танкер з нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды

04.03.2020 13:26
Агульны аб'ём паставак на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля 1 млн т нафты.
T.    .
Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Inactive account – ID 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Танкер з расійскай нафтай ад трэйдараў прыбыў у літоўскі порт Клайпеда, паведаміў карэспандэнту БелТА прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«Першы з двух танкераў ужо прыбыў у порт Клайпеды, вечарам ён стане на разгрузку. Пастаўка ў Беларусь па чыгунцы пачнецца заўтра, 5 сакавік», – сказаў Аляксандр Цішчанка.

Гэтая нафта будзе перапрацоўвацца на «Нафтане».

Танкер, які прыбыў сёння ў Клайпеду, другі ў гэтым порце для Беларусі сёлета. У студзені ў Клайпедскі порт прыйшло судна з 86 тыс. т нарвежскай нафты. Сыравіна гатункі Johan Sverdrup была прызначаная для перапрацоўкі на «Нафтане» і дастаўлялася ў Беларусь чыгуначным транспартам.

Як паведамлялася, Беларусь дамовілася аб пастаўцы 160 тыс. т расійскай нафты для беларускіх НПЗ, якая была набытая праз трэйдараў без прэміі.

Акрамя таго, азербайджанская кампанія Socar паставіць яшчэ два танкеры нафты – каля 170 тыс. т. У Беларусь сыравіна будзе дастаўленая праз Украіну па нафтаправодзе Адэса – Броды. Socar плануе адправіць першы танкер з нафтай для Беларусі з турэцкага порта Джэйхан 5-6 сакавіка. Прыкладна 20 сакавіка плануецца другі танкер з грузінскага порта Супса.

Акрамя таго, у сакавіку нафту без прэміі будуць пастаўляць шэсць расійскіх кампаній, сярод якіх «Сафмар» і пяць новых для Беларусі пастаўшчыкоў. У прыватнасці, група кампаній «Сафмар» паставіць 300 тыс. т нафты, «УДС нефть» – 50 тыс. т.

Агульны аб'ём паставак на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля 1 млн т нафты. У студзені і лютым заводы працавалі на загрузцы 50% і перапрацавалі каля 1,8 млн т нафты.

вс