Беларуская Служба

Беларускі рубль абваліўся

09.03.2020 12:00
Сяргей Румас паабяцаў, што «Нацыянальны банк будзе прытрымлівацца рынкавых тэндэнцыяў і не будзе штучна стрымліваць беларускі рубель».
Беларускія рубліMaryna_Shyshlo/pixabay.com/CC0

Раніцай 9 сакавіка на таргах Беларускага валютна-фондавай біржы долар зноў абнавіў гістарычны максімум: амерыканская валюта падаражэла адразу на 0,0805 (+ 3,59%), да 2,3201 беларускага рубля. Еўра дадае адразу 0,1512 пункта (+ 6,01%) і знаходзіцца на рубяжы 2,669 беларускага рубля, паведамляе Тэлеграф.

Некаторыя беларускія банкі ўжо падвысілі курсы долара і еўра ў сябе на сайтах. Напрыклад, «БСБ Банк» падняў курс продажу амерыканскага долара да 2,32 рубля. А «БелВЭБ» на сваім сайце паказвае курс 2,33 за долар. Альфабанк у сваім дадатку ўсталяваў А-курс (спецыяльны выгадны курс для кліентаў) да 2,364 рубля за долар.

А вось расійскі рубель губляе на таргах 0,1365 пункта (-4,11%) у адносінах да беларускага. Пакуль курс 3,185 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў, што ўлады сочаць за сітуацыяй.

«Будзем глядзець, як будзе развівацца сітуацыя. Расейцы выпусцілі заяву, што Мінфін будзе прадаваць валюту. Гэта такое неардынарнае рашэнне. І першыя некалькі дзён гэтага тыдня пакажуць, як будзе развівацца сітуацыя з расійскім рублём. Адпаведна, і наш Нацыянальны банк зыходзячы з гэтага будзе выбудоўваць сваю стратэгію», – удакладніў кіраўнік урада Беларусі, перадае БелТА.

Сяргей Румас паабяцаў, што «Нацыянальны банк будзе прытрымлівацца рынкавых тэндэнцыяў і не будзе штучна стрымліваць беларускі рубель».

Прэмʼер-міністр удакладніў, што Нацбанк павінен арыентавацца на рынкавую канʼюнктуру і не марнаваць золатавалютныя запасы краіны.

Раней Тэлеграф паведаміў, што рэкордная з 1991 года падзенне коштаў на нафту ў свеце ўжо прывяло да зніжэння курсу расійскага рубля прыкладна на 10%. І гэта яшчэ не мяжа. Як адзначае дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджмента Аляксандр Чубрык, зніжэнне курсу расійскага рубля можа паўплываць і на беларускую.

ав