Беларуская Служба

Беларус выйграў у Расіі ў покер 765 тыс. долараў

11.03.2020 13:53
“Я планую атыграць усю серыю без выключэнняў”, - напісаў беларускі пакерыст.
Ilustracyjne zdjęcie
Ilustracyjne zdjęciePixabay.com

Беларус Мікіта Бадзякоўскі ўпершыню ў жыцці наведаў Расію і адразу выйграў на турніры па покеры сотні тысяч долараў.

З 6 па 13 сакавіка ў Казіно Сочы праходзіць самая дарагая серыя гульні MILLIONS Super High Roller. Як піша сайт www.pokeroff.ru, падзеі за сталом разгортваліся вельмі імкліва. Галоўная прычына – не вельмі глыбокія стэкі. “Хэдз-ап” працягваўся каля адной гадзіны. Пераважна Бадзякоўскі аказваўся ціск на апанента.

У выніку Мікіта стаў пераможцам турніра, сума выйгрышу – 765 тыс. долараў. Артур Мартырасян з Расіі стаў другім (495 тыс. долараў).

Мікіта адзначыў, што ён ніколі не быў у Сочы, і агулам у Расіі, толькі транзітам. І дадаў, што асаблівасць MILLIONS Super High Roller у тым, што там няма прахадных падзей. Кожны турнір – вялікі турнір. “Я планую атыграць усю серыю без выключэнняў”, - напісаў беларускі пакерыст.

нг