У Мінадукацыі вызначылі адзнакі, якія лічацца нездавальняючымі па выніках цэнтралізаванага тэставання. Адпаведную пастанову з пералікам адзнак ведамства апублікавала на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае тэлеканала “Белсат”.
Нездавальняючымі лічацца адзнакі ад нуля да дзевяці балаў (уключна) па беларускай або расейскай мовах. Па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі нездавальняючымі лічацца адзнакі ад нуля да 19 балаў (уключна). Мінімальная колькасць балаў па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах вызначаная на ўзроўні ад нуля да 24 балаў (уключна).
Пры гэтым нездавальняючымі лічыцца адзнакі ад нуля да шасці балаў пры паступленні ў сілавыя ВНУ, або вайсковыя факультэты, спецыяльнасці звязаныя з сельскай гаспадаркай і вытворчасцю.
эж