Беларуская Служба

Аляксандр Глеб завяршыў спартовую кар’еру

12.03.2020 11:37
У складзе зборнай Беларусі паўабаронца правёў 80 матчаў і забіў 6 галоў.
Аўдыё

Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб завяршыў сваю спартовую кар'еру, піша газета «Прэсбол». Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі спартовец Аляксандр Глеб заявіў, што завяршае сваю карʼеру. Цяпер футбалісту 38 гадоў.

«Калі б усё склалася іначай, калі б зборная мела патрэбу ўва мне, напэўна, я працягнуў бы кар’еру. Але паколькі склалася так, як вы ведаеце, я зразумеў, што сэнсу няма дзеля гэтага працягваць і падпісваць новы кантракт. Прыняў рашэнне, што хопіць», – пракаментаваў сваё рашэнне Аляксандр Глеб.

Выхаванец мінскага «Дынама» у перыяд з 2000 па 2011 гады гуляў у складзе грандаў еўрапейскага футболу: нямецкага «Штутгарта», ангельскага «Арсенала», іспанскай «Барсэлоны». Апошнім клубам Глеба была беларуская «Іслач».

У складзе зборнай Беларусі паўабаронца правёў 80 матчаў і забіў 6 галоў.

эж