Беларуская Служба

У Беларусі з'явіцца дзяржорган па рэгуляванні воднага транспарту

13.03.2020 07:59
Адпаведнае рашэнне прынята ў мэтах забеспячэння даступнасці, павышэння якасці і бяспекі паслуг воднага транспарту, а таксама забеспячэння выканання міжнародных абавязацельстваў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Shutterstock.com

Савет Міністраў Беларусі пастановай ад 9 сакавіка 2020 года № 137 узгадніў Міністэрству транспарту і камунікацый стварэнне дзяржаўнай установы «Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту», піша газета «Звязда».

Адпаведнае рашэнне прынята ў мэтах забеспячэння даступнасці, павышэння якасці і бяспекі паслуг воднага транспарту, а таксама забеспячэння выканання міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне гандлёвага мараплаўства.

Фінансаванне расходаў на функцыянаванне ўстановы ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

Міністэрству транспарту і камунікацый даручана да 1 траўня зацвердзіць статут, структуру і штатны склад установы, да 1 лістапада прыняць меры па фармаванні маёмаснага комплексу ўстановы, неабходнага для выканання ўскладзеных на яго функцый.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

эж