Закрываць школы і ўніверсітэты ў Беларусі на каранцін у сувязі з каранавірусам пакуль не плануецца. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, паведамляе партал газеты «Звязда».
«Як паказвае замежны вопыт, дзеці ў большасці сваёй не хварэюць на каранавірус, а пераносяць яго бессімптомна. Ніводнае дзіця ці падлетак у свеце ад яго не загінуў. Таму закрываць школы і ўніверсітэты мы лічым пакуль немэтазгодным», – патлумачыла Іна Карабан.
Раней БНТУ з 28 лютага пераходзіў на навучанне па індывідуальным графіку. Аўдыторныя заняткі былі адноўленыя 10 сакавіка.
вс