З 16 сакавіка да 3 красавіка 2020 года замежнікам і асобам без грамадзянства забараняецца ўезд ва Украіну, у тым ліку і транзітам, паведамляе тэлеканала Белсат са спасылкай на амбасаду Украіны ў Менску.
У межах спынення распаўсюду каронавірусу, Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ўвяла часовыя абмежаванні на ўезд замежнікаў ва Украіну. Абмежаванні ўводзяцца з 16 сакавіка да 3 красавіка бягучага году.
Уезд ва Украіну застанецца для дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў. Пры гэтым рэжым выезду замежнікаў і асобаў без грамадзянства з Украіны застаецца нязменным.
Грамадзяне Украіны могуць бесперашкодна перасякаць дзяржаўную мяжу Украіны для ўезду / выезду. Але пры гэтым будзе прымяняцца абавязковая 14-дзённая працэдура назірання.
эж