Беларуская Служба

«Белнафтахім» думае, як купіць нафту ў ЗША

16.03.2020 14:21
Сёння Украіна пачала прапампоўку нафты па нафтаправодзе «Адэса-Броды».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aliaksandr Kushner

Беларусь імкнецца знайсці самыя выгадныя варыянты куплі нафты, сказаў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка. Таксама прапрацоўваецца варыянт пастаўкі амерыканскай нафты, паведамляе «Тэлеграф».

Паводле словаў Аляксандра Цішчанкі, Беларусь цяпер, калі назіраецца падзенне сусветных цэнаў на нафту, абрала назіральную тактыку, таму што «на сёння буйных здзелак па новых коштах яшчэ не зафіксавана».

Сёння Украіна пачала прапампоўку нафты па нафтаправодзе «Адэса-Броды». 15 сакавіка ў порце Адэсы прышвартаваўся другі танкер з 90 тыс. тон нафты. У канцы трэцяй дэкады сакавіка чакаецца пастаўка трэцяга танкера з азербайджанскай нафтай.

«Заўтра чакаем яшчэ адзін танкер у Клайпедзе«, – дадаў Аляксандр Цішчанка. Гаворка ідзе пра 80 тыс. тон, закупленых у трэйдараў.

У той жа час ідзе прапрацоўка магчымасцяў для куплі нафты ў ЗША, сказаў прэс-сакратар «Белнафтахіма».

вс