Вясновыя канікулы ў школьнікаў могуць пачацца 23 сакавіка, то бок на тыдзень раней запланаванага. Такую інфармацыю, як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», паведамілі бацькам у адной з мінскіх школ.
У Міністэрстве адукацыі Беларусі афіцыйнага рашэння па гэтым пытанні пакуль не прынята.
Паводле інфармацыі ведамства, якая публікуецца традыцыйна да пачатку новага навучальнага года, вясновыя канікулы ў школьнікаў былі запланаваны з 30 сакавіка па 4 красавіка ўключна (працягласцю 6 дзён). Аднак у шэрагу сталічных школ бацькам сказалі, што ёсць верагоднасць пераносу канікул на тыдзень раней.
Акрамя таго, учора Міністэрства адукацыі Беларусі паведаміла, што ва ўсіх установах адукацыі ўзмоцненыя санітарна-прафілактычныя захады. Перш за ўсё рэкамендуецца абмежаваць наведванне навучальных устаноў староннімі, адмовіцца ад правядзення масавых мерапрыемстваў, а пры найменшых прыкметах прастудных захворванняў вучню або выхаванцу варта неадкладна звярнуцца лекара.
эж