Некалькі выпадкаў хабараў выявіла КДБ у сферы культуры. Пра гэта піша «Наша ніва», спасылаючыся на інфармацыю TUT.BY. У пятніцу ў Магілёве затрымалі начальніцу ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірыну Жабараву, у нядзелю ў поле зроку сілавікоў апынуўся дырэктар «Мінскканцэрта» Андрэй Мікуцевіч.
Паводле TUT.BY, і чыноўніца, і дырэктар «Мінскканцэрта» атрымалі хабары (500 рублёў і 3500 рублёў адпаведна) ад прадстаўніка прыватнай кампаніі, якая займаецца светлавым афармленнем. Грошы бралі за перамогу ў конкурсных таргах і своечасовую аплату па дамове.
У КДБ паведамілі, што ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб затрыманні чыноўніцы і дырэктара прадпрыемства не могуць. Тэлефон прыёмнай «Мінскканцэрта», галоўнай канцэртнай арганізацыі Мінска, заснавальнік якога - Мінгарвыканкам, не адказвае.
эж