Беларуская Служба

Нягледзячы на каранавірус, у Беларусі адноўлены дзіцячыя хакейныя спаборніцтвы

17.03.2020 12:20
Міністэрства спорту днём 16 сакавіка абвясціла, што рэкамендуе скасаваць спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў.
Hokej na lodzie
Hokej na lodziepixabay

Федэрацыя хакея Беларусі, якая напярэдадні аб’явіла аб прыпыненні дзіцяча-юнацкіх спаборніцтваў пасля рэкамендацыяў Міністэрстваў аховы здароўя і рашэнняў Міністэрства спорту і турызму ў сувязі з распаўсюджваннем каранавірусу, паведаміла аб іх аднаўленні з 17 сакавіка – перадае «Радыё свабода».

Гэта тычыцца матчаў Адкрытага першынства Беларусі сярод юніёраў і юнакоў, а таксама рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў, паведамляецца на сайце федэрацыі.

У «Парыматч-Экстралізе» і вышэйшай лізе цяпер праходзяць паўфінальныя серыі – гэтыя турніры працягваюцца без зменаў.

Міністэрства спорту днём 16 сакавіка абвясціла, што рэкамендуе скасаваць спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў, а таксама міжнародныя спаборніцтвы ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Паводле Мінспорту, усім падначаленым арганізацыям рэкамендавалі скасаваць або перанесці такія мерапрыемствы, запланаваныя на дні да 6 красавіка.

Беларуская федэрацыя баскетболу першай у краіне сярод гульнявых дысцыплінаў заявіла пра скасаванне спаборніцтваў праз каранавірус. Біятланісты зборнай Беларусі па завяршэнні сезону рыхтуюцца да двухтыднёвага кранціну ў Раўбічах. Ад 16 сакавіка прыпыняюцца ўсе міжнародныя і ўнутраныя турніры. Іншыя спартовыя аб’яднанні на падобныя захады пакуль не пайшлі.

эж