Беларуская Служба

У 30 гарадах Беларусі праходзяць пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў, не абыходзіцца без затрыманняў

07.06.2020 13:35
Апоўдні, паводле падлікаў праваабаронцаў, у пікеце ў Мінску на Камароўцы бралі ўдзел 1350 чалавек.
         , , 7  2020 .
Збор подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў каля ўвахода ў Камароўскі рынак, Мінск, 7 чэрвеня 2020 г. Фота: spring96

7 чэрвеня прыхільнікі відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ладзяць пікеты па зборы подпісаў у 30 гарадах. Збіраюць подпісы прадстаўнікі альтэрнатыўных кандыдатаў – Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, Ганны Кнапацкай, Вольгі Кавальковай ды іншых.

У Мінску подпісы за Святлану Ціханоўскую збіраюць у традыцыйным месцы, каля ўвахода ў Камароўскі рынак, на вуліцы Веры Харужай. У Брэсце – каля кінатэатра «Беларусь». У Гомелі – каля ўнівермага «Гомель».

Апоўдні, паводле падлікаў праваабаронцаў, у пікеце ў Мінску на Камароўцы бралі ўдзел 1350 чалавек.

У той жа час у рэгіёнах чэргі, каб падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў, па-ранейшаму беспрэцэдэнтныя.

Пікеты адбываюцца таксама ў шматлікіх малых гарадах – ад Лунінца і Нароўлі на поўдні краіны, да Гарадка на поўначы і Добруша на ўсходзе.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ў Мінску каля 10.30 гадзін раніцы быў затрыманы Алег Баброўскі – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, таксама вядома пра затрыманне сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Валянціна Фралова.

эж