Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларуснафта плануе ў два разы павялічыць здабычу газу

16.06.2020 14:15
Паводле прагнозаў, аб'ёмы здабычы па выніках бягучага года складуць звыш 700 мільёнаў кубаметраў газу і 80 тысяч тон газакандэнсату.
 .
Иллюстративное фото.Pixabay.com

Гэтыя планы агучыў кампанія «Янгпур», якая зʼяўляецца паўночным актывам «Беларуснафты». Выдабыўцы разлічваюць мінімум у два разы павялічыць здабычу газу і газакандэнсату ў 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м, паведаміла БЕЛТА.

У суткі ў «Янгпур» здабывае 2,55 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу і 200 тон газакандэнсату. Асноўная доля здабычы прыпадае на Мяцельнае радовішча. Так, у маі бягучага года сутачны абʼём здабычы тут складаў 2,4 мільёны кубаметраў прыроднага газу і 190 тон газакандэнсату.

Акцыянернае таварыства»Янгпур« зʼяўляецца нафтагазаздабыўной кампаніяй. З 2013 года прадстаўляе »Беларуснафту« на расійскім рынку здабычы нафты і газу. Вядзе пошук, разведку і распрацоўку радовішчаў Ізвесцінскага ліцэнзійнага ўчастка, размешчанага ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

юл