Беларускі авіяперавознік заявіў, што аднаўляе авіяспалучэння з турэцкай сталіцай, паведаміла БелТА.
Усе пасажыры старэйшыя за два гады павінны насіць медычныя маскі ў аэрапорце і на борце самалёта. Дзецям ва ўзросце ад двух да 12 гадоў дазваляецца карыстацца маскай або банданай адпаведнага памеру. Людзі з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, астмай, аўтызмам і тыя, каму па медычных паказаннях нельга насіць маску доўгі час, могуць выкарыстоўваць ахоўныя шчыткі для твару. Для пацвярджэння такога захворвання патрэбна медычнае заключэнне.
У якасці ручной паклажы ў салон можна праносіць толькі жаночыя сумкі, невялікія мужчынскія сумкі для дакументаў, ноўтбукі і сумкі для пераноскі дзяцей.
Забараняецца перамяшчэнне па самалёце ў час палёту за выключэннем наведвання туалета.
Бартавое харчаванне для пасажыраў прадстаўляецца ў парадку чарговасці для захавання дыстанцыі паміж людзьмі, якія адначасова знялі маскі.
юл