Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Затрыманні падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў у Гродне

27.06.2020 10:03
Былі затрымана каля дзесяці чалавек. Адзін з іх трымаў плакат „Стоп таракан”.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: KlausHausmann/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Гродне, на вуліцы Ажэшкі ўчора адбылася мірная акцыя ў падтрымку палітзняволеных.  Паводле гродзенскага карэспандэнта „Радыё Рацыя”, за паўтары гадзіны „ланцуга салідарнасці” было затрымана больш за 10 чалавек.

Людзей хапалі пад’ехаўшыя аўтазакі, якія дзяжурылі на вуліцы Ажэшкі. Адначасова з простымі грамадзянамі, якія прагульваліся па горадзе, былі затрыманыя два супрацоўнікі міліцыі, якія здымлі прысутных на відэакамеры.

Усіх затрыманых завезлі ў Ленінскі РАУС, дзе ім пачалі выпісваць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

аз