У Мінску на Тшаскоўскага прагаласавалі 71 выбарца, а на Дуду – 48. Па 10 галасоў атрымалі Шыман Галоўня і Кшыштаф Босак, два галасы здабыў Уладзіслаў Касіняк-Камыш, адзін – Вальдэмар Віткоўскі. Разам прагаласавалі 143 чалавекі.
У сваю чаргу генеральнае консульства ў Гродне паінфармавала, што найбольш галасоў (78) атрымаў Анджэй Дуда, на Рафала Тшаскоўскага прагаласавалі 20 чалавек, на Галоўню і Босака па дзевяць. Па аднаму голасу атрымалі Павал Танайна, Роберт Бедрань і Касіняк-Камыш. У галасаванні ўдзельнічалі 123 чалавекі.
У Берасці кандыдаты атрымалі: Дуда – 21, Тшаскоўскі – 17, Босак- 4, Бедрань – 1. Разам удзел у выбарах узялі 43 чалавекі.
Агулам ва ўсіх выбарчых камісіях перамог Дуда – 147 галасоў, на другім месцы Рафал Тшаскоўскі – 108.
ав