На завяршэнне свайго шасцімесячнага старшынства ў Супольнасці, Харватыя пачала пісьмовую працэдуру па паступовым адкрыцці знешніх межаў, закрытых з сярэдзіны сакавіка ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Дыпламаты Еўразвязу пацвердзілі гэта Польскаму радыё
У гэтым спісе цяпер фігуруюць наступныя краіны:, Грузія, Сербія і Чарнагорыя, а таксама Канада, Аўстралія ды Новая Зеландыя, і яшчэ Японія, Паўднёвая Карэя, Туніс, Тайланд, Алжыр, Марока, Уругвай і Руанду. Кітай таксама знаходзіцца ў гэтым спісе пры ўмове, што Пекін будзе прытрымлівацца да еўрапейцаў прынцыпу ўзаемнасці.
Затое грамадзяне ЗША, Бразіліі ды Расіі пакуль не маюць права ўезду на тэрыторыю Еўрапейскага Звязу. У спісе «бяспечных» краін няма таксама Беларусі, Украіны ды Малдовы.
Спіс не зʼяўляецца абавязковым для дзяржаў-чальцоў, таму што абарона мяжы зʼяўляецца нацыянальнай кампетэнцыяй і кожная краіна прымае свае ўласныя рашэнні па дадзеным пытанні. Аднак Еўракамісія звярнулася з заклікам да краін праводзіць узгодненыя дзеянні.
Харватыя доўга не магла атрымаць згоду большасці краін, каб прыняць агульны спіс. Тое, што вырашана пачаць пісьмовую працэдуру ўхвалення рашэння, можа сведчыць пра тое, што Заграбу ўдалося пераканаць краіны, якія першапачаткова не пагаджаліся на адкрыццё межаў.
Што датычыцца Польшчы, польскі ўрад запатрабаваў дакладна вызначаных крытэрыяў, якія дазваляюць уезд у Еўразвяз, а таксама рэгулярнай праверкі ды аднаўлення спісу. Польскія дыпламаты кажуць, што Варшава не мае намеру блакаваць рашэнне Бруселю, а толькі выказвае свае заўвагі.
ПР/юл