Беларуская Служба

Бяляцкі, Алексіевіч, МФЖ і іншыя намінавалі БАЖ на Прэмію імя Вацлава Гавела

01.07.2020 10:07
16 верасня Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць 25-годдзе з дня заснавання арганізацыі.
       2009 .
Вацлаў Гавел на канферэнцыі ў Празе ў 2009 годзе.Autor: Ondřej Sláma – Vlastní dílo, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16098217

Беларускую асацыяцыю журналістаў намінавалі на прэстыжную Прэмію імя Вацлава Гавела - штогадовую ўзнагароду за выдатныя заслугі па абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі. Яна прысуджаецца Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы сумесна з Бібліятэкай Вацлава Гавела і Charta 77 Foundation з 2013 года, павeдамляе сайт baj.by.

Ліст аб намініраванні Беларускай асацыяцыі журналістаў на прэмію падпісалі вядомы беларускі праваабаронца і першы лаўрэат прэміі Алесь Бяляцкі, генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі журналістаў Энтані Беланджер, Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч, кіраўнік міжнароднай арганізацыі IFEX Рэйчел Кей, лаўрэат Прэміі „За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава Аляксандр Мілінкевіч, прадстаўнік Civil Rights Defenders Анішуара Фуртуна і іншыя вядомыя людзі.

У лісце, намінуючым БАЖ на Прэмію імя Вацлава Гавела, адзначаецца, што на працягу 25 гадоў Беларуская асацыяцыя журналістаў падтрымлівае журналістаў і СМІ, змагаецца за іх правы і свабоды, праводзіць кампаніі салідарнасці, а таксама дае юрыдычныя кансультацыі і падтрымку.

- За 25 гадоў былі тысячы выпадкаў, калі БАЖ працягваў руку дапамогі журналістам, прапаноўваючы юрыдычныя кансультацыі, прадстаўляючы іх у судах і ўрадавых установах, збіраючы сродкі для аплаты іх штрафаў і судовых выдаткаў, каб мінімізаваць негатыўныя наступствы рэпрэсій.

Будучы адным з ключавых удзельнікаў праваабарончай кааліцыяй Беларусі, БАЖ вядзе экспертную працу па ўдасканаленні заканадаўства аб СМІ і выступае за свабоду СМІ і свабоду выказвання меркаванняў на розных нацыянальных і міжнародных платформах, - гаворыцца ў лісце.

Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Гавела будзе названы ў Страсбургу 12 кастрычніка.

16 верасня Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць 25-годдзе з дня заснавання арганізацыі.

аз