Былы кіраўнік „Парку высокіх тэхналогіяў” Валеры Цапкала не збіраецца спыняць прэзідэнцкую кампанію, хоць Цэнтральная выбарчая камісія прызнала ў яго толькі 75 тысяч подпісаў, а каб зарэгістравалі кандыдатам, трэба 100 тысяч. Па гэтай справе ён правёў прэс-канфэрэнцыю, паведамляе „Свабода”.
30 чэрвеня штаб Цапкалы заявіў, што абскардзяць адбракаваныя выбаркамамі подпісы за яго вылучэнне.
Валеры Цапкала заявіў, што ягоны штаб сабраў 212 тысяч подпісаў, з іх у тэрытарыяльныя камісіі перадалі каля 160 тысяч. Іх правяралі ў тры этапы: на абласным узроўні, у штабе і ў незалежнай рэвізійнай камісіі. Ён мяркуе, што гэтая працэдура была самай строгай.
Не прызналі каля паловы пададзеных подпісаў. Цапкала адзначыў „дзіўныя з’явы”: як то ў Гродне, дзе подпісы збіралі толькі ў Ленінскім раёне, асобна фіксаваў жыхароў Ленінскага і Кастрычніцкага раёну, ды ў Кастрычніцкім прызналі несапраўднымі 1,8% подпісаў, па Ленінскім — 16%.
Гэта сведчыць пра тое, што „недзе падлік вёўся некарэктна”, кажа Цапкала. Цяпер ягоны штаб падрыхтаваў звароты ў выбаркамы па акты адбракоўкі подпісаў — хоча правесьці апытаньні тых людзей, чые подпісы адбракавалі.
аз