Акторы, музыкі, рэжысёры, літаратары, журналісты запісалі відэазварот з патрабаваннем сумленных выбараў і вызвалення беларускіх палітвязняў. Сярод тых, хто не пабаяўся звярнуцца да ўладаў, Анастасія Шпакоўская, Віктар Бойка, Вольга Скварцова, Дзмітрый Малашыцкага, Ганна Харланчук-Южакова, Леанід Паўлёнак, Святлана Анікей, Павел Яскевіч, музыканты груп Intelligency, Weesp і іншыя, паведамляе Радыё «Свабода».
«Мы пратэстуем супраць таго, што на вуліцах нашых гарадоў невядомыя выкрадаюць і бʼюць нашых суграмадзян, а органы, якія закліканы нас абараняць, пры гэтым бяздзейнічаюць або нават садзейнічаюць гэтаму. Мы пратэстуем супраць арыштаў кандыдатаў у прэзідэнты з смехатворных прычынаў. Наш #культпратэст супраць татальнага беззаконня, калі да арыштаваных не пускаюць нават адвакатаў і прамяняюць катаванні. Сярод нас – таленавітыя, смелыя і моцныя жанчыны, і мы пратэстуем супраць таго, што яны – «небаракі», няздольныя кіраваць дзяржавай. Наш #культпратэст супраць абсалютнай непавагі да сваіх грамадзянаў і супраць пагрозаў расстрэлам; супраць арыштаў аднарукіх за апладысменты, а нямых – за выкрыкванне лозунгаў», – гаворыцца ў паведамленні, якое шэраг творцаў размясцілі ў сваіх сацыяльных сетках.
«Мы адмаўляемся браць удзел у любых дзяржаўных мерапрыемствах, выстаўляць ім святло і гук, рабіць «дызайн» для іхных плакатаў, грыміраваць артыстаў, якія вырашылі там прысутнічаць. Мы ня станем прыкідвацца, што ковід – гэта #псіхо3, Васіль Быкаў – паэт, беларусы – народзец, а наша сталіца – гарадзішка», зазначаюць творчыя людзі.
«Пад тэгам нашага #культпратэсту мы будзем рабіць тое, што мы ўмеем лепш за ўсё – ствараць мастацтва. І ацэньваць яго будуць ня нейкія мастацкія рады, а народ Беларусі, які прачнуўся. Наш #культпратэст будзе спяваць, здымаць відэа, маляваць карціны, праводзіць мерапрыемствы для свабодных грамадзян, а не для абрыдлай усім улады. Наша справа – натхняць, дык давайце ж пакажам прыклад салідарнасці і руплівай працы! Мы заклікаем усіх людзей мастацтва далучыцца да нас у імкненні пабудаваць вольную Беларусь!»
юл