Беларуская Служба

Сёння пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты

05.07.2020 10:41
Магчымасці Бабарыкі і Ціханоўскай у кампаніі будуць істотна абмежаваныя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / corgarashu

У Цэнтравыбаркам падавалі рэгістрацыйныя дакументы сем чалавек — Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Валерый Цапкала, Сяргей Чэрачань - паведамляе "Наша Ніва".

Пры гэтым на папярэднім этапе ЦВК пакінула экс-кіраўніку ПВТ Валерыю Цапкалу толькі 75 тысяч подпісаў са 160 тысяч здадзеных, і ён наўрад ці будзе зарэгістраваны.

Рэгістрацыя працягнецца да 14 ліпеня. Пасля стартуе агітацыйная кампанія. Магчымасці Бабарыкі і Ціханоўскай у ёй будуць істотна абмежаваныя, бо ў першым выпадку сам кандыдат Віктар Бабарыка, а ў другім — кіраўнік штаба Сяргей Ціханоўскі знаходзяцца ў СІЗА.

нг