Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі складае ўжо 63 554 (+284 за апошнія суткі), памерла 423 чалавекі (+ 5), паведаміў сайт Навіны са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале.
Трэці дзень запар сутачны прырост інфікаваных, паводле афіцыйнай статыстыкі, ніжэй за 300. У папярэднія суткі новых выпадкаў было менш – 273 (смерцяў – шэсць).
Адзначаецца, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняў і выпісаны 50.871 пацыент (за апошнія суткі 202). Такім чынам, вылечны каля 80% тых, хто захварэў.
Варта адзначыць, што Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласцях і Мінску, а таксама хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, якія маюць патрэбу «у асаблівым увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання». Больш за два месяцы міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемствы на гэтую тэму.
нг