Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Мінсктранс» аднаўляе штодзённыя аўтобусныя рэйсы на Варшаву, Вільнюс і Каўнас

24.07.2020 11:36
Паколькі мяжа з Еўрасаюзам яшчэ закрытая, пакуль будуць вазіць тых, каму можна легальна ўязджаць у Польшчу і Літву.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnekaczor58/Shutterstosck.com

Пачынаючы з 31 ліпеня прадпрыемства «Мінсктранс» адновіць аўтобусныя рэйсы ў Вільнюс, Каўнас і Варшаву, паведамляецца на сайце дзяржаўнага перавозчыка. Пра гэта інфармуе Радыё «Свабода».

Паколькі мяжа з Еўрасаюзам яшчэ закрытая, пакуль будуць вазіць тых, каму можна легальна ўязджаць у Польшчу і Літву. Перш за ўсё гэта грамадзяне з рабочымі візамі, студэнты, уладальнікі віду на жыхарства ў гэтых краінах і прадстаўнікі некаторых іншых катэгорый.​

Штодзённы рэйс Мінск – Варшава праз Баранавічы і Брэст будзе адпраўляцца а 19:00. Адпраўленне з Варшавы на наступны дзень апоўдні.

Штодзённы рэйс Мінск – Варшава праз Баранавічы, Слонім, Зэльву, Ваўкавыск, Беласток (без заезду ў аэрапорт «Модлін») будзе адпраўляцца з беларускай сталіцы а 8:00. У зваротным напрамку - на наступны дзень у 19:30.

Штодзённы рэйс Мінск – Вільнюс праз Ашмяны будзе адпраўляцца ў 9:30. Зваротны з Вільнюса – у 16:00.

Штодзённы рэйс Мінск – Каўнас праз Ашмяны і Вільнюс будзе адпраўляцца ў 7:30. З Каўнаса на Мінск – а 16:00.

вс