Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Косіняк-Камыш стварыў кампанент памежнай абароны. 15-га ліпеня міністр прадставіць падрабязнасці і прызначыць камандзіраў.
У паведамленні ў сацыяльных сетках палітык падкрэсліў, што гэта наступны этап умацавання ўсходняй мяжы ў спалучэнні з «Усходнім шчытом», на які выдзелена 10 мільярдаў злотых.
— Мерапрыемствы ў яго рамках значна знізілі эфектыўнасць незаконных спроб перасячэння мяжы, — напісаў Уладзіслаў Косіняк-Камыш.
Кампанент памежнай абароны будзе дзейнічаць у складзе войскаў тэрытарыяльнай абароны і будзе складацца з чатырох брыгад, размешчаных на ўсходняй мяжы краіны.
Канцэпцыю яго стварэння Уладзіслаў Косіняк-Каміш прадставіў восенню 2025 года. Тады міністр абвясціў, што ў яго склад увойдуць Першая Падляская брыгада тэрытарыяльнай абароны, Чацвёртая Вармінска-Мазурская брыгада тэрытарыяльнай абароны, 19-я Надбужанская брыгада тэрытарыяльнай абароны і 20-я Пшэмысльская брыгада тэрытарыяльнай абароны.
Назва адносіцца да Корпуса аховы мяжы, які ахоўваў польскую мяжу з 1924 года.
ПР/юл