Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала з'ехаў з Беларусі і ўзяў з сабой дзяцей. Пра гэта TUT.BY распавяла жонка экс-прэтэндэнта Вераніка Цапкала, паведамляе «Нава Ніва».
Тэлеканалу «Дождь» Вераніка Цапкала патлумачыла, што сямʼя валодае інфармацыяй не толькі пра магчымы арышт Валерыя Цапкалы, але і верагоднае пазбаўленне сямʼі бацькоўскіх правоў, таму было прынята тэрміновае рашэнне зʼехаць у Расію.
Нагадаем, Валерый Цапкала быў першым, хто агучыў сваё жаданне балаціравацца ў прэзідэнты сярод альтэрнатыўных кандыдатаў.
Падставай для адмовы ў рэгістрацыі Валерыя Цапкала кандыдатам у прэзідэнты стала недастатковая колькасць дакладных подпісаў – менш за 100 тыс. дакладных подпісаў (экс-кіраўнік ПВТ перадаў у ЦВК амаль 160 тыс. подпісаў, залічылі яму крыху больш за 78 тыс. подпісаў). Акрамя таго, праверка ЦВК паказала, што жонка Валерыя Цапкалы не ўказала, што ў яе ва ўласнасці ёсць акцыі «Прыёрбанка». У ЦВК гэта назвалі «істотнай неадпаведнасцю» патрабаванням да дакументаў кандыдата.
Валерый Цапкала падаў у Вярхоўны суд скаргу на рашэнне ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі. Вярхоўны суд пастанову Цэнтральнай выбарчай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі Цапкалы кандыдатам у прэзідэнты вырашыў пакінуць без зменаў.
вс