Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь у жніўні закупіць 1,21 млн тон расійскай нафты

05.08.2020 15:47
У жніўні таксама запланаваны пастаўкі двума танкерамі азербайджанскай і амерыканскай нафты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Real Window Creative

Беларусь у жніўні закупіць 1 млн 210 тыс. т расійскай нафты, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«Жнівеньскія патрэбы беларускіх НПЗ вызначаныя ў аб'ёме 1 млн 370 тыс. т нафты. Расійскія кампаніі пацвердзілі заяўкі на пастаўку 1 млн 210 тыс. т, з якіх 77 тыс. т будзе пастаўлена па чыгунцы, астатняе – па нафтаправодзе», – сказаў Цішчанка.

Ён нагадаў, што ў жніўні таксама запланаваны пастаўкі двума танкерамі азербайджанскай і амерыканскай нафты – усяго 160 тыс. т. «Учора ўвечары танкер з азербайджанскай нафтай прыбыў у порт «Паўднёвы» (Адэса) і стаў пад разгрузку, потым па нафтаправодзе Адэса – Броды нафта будзе перапампаваная на Мазырскі НПЗ», – адзначыў прэс-сакратар.

З пачатку года расійскія кампаніі з «вялікай пяцёркі» («Роснефть», «Лукойл», «Газпромнефть», «Сургутнефтегаз», «Татнефть») адмаўляліся пастаўляць у Беларусь нафту без прэміі. У Мінску настойвалі на адмене прэміі, паколькі расійская сыравіна і так падаражала з-за падатковага манеўру ў РФ. Пасля трох месяцаў перамоў бакам удалося прыйсці да паразумення. 2 красавіка беларускія НПЗ пачалі кантрактаваць абʼёмы паставак нафты ад нафтавых кампаній на красавік. 6 красавіка расійская нафта пачала паступаць на беларускія НПЗ.

Адначасова ішла праца з альтэрнатыўнымі крыніцамі. У студзені Беларусь купіла першую партыю нарвежскай нафты для перапрацоўкі на «Нафтане». Праз порт Клайпеды (Літва) у траўні і чэрвені была пастаўленая саудаўская і амерыканская нафта.

вс