Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Генпракуратура прыгразіла штрафамі платформе "Голас"

07.08.2020 11:05
Станам на 8 жніўня, на платформе "Голас" зарэгістравалася больш за  900 тысяч выбарцаў.
Платформа "Голас"https://belarus2020.org/

Генпракуратура выступіла з заявай наконт інтэрнэт-платформы "Голас", Zubr.in, паведамляе "Еўрарадыё".

Платформа "Голас" створаная для альтэрнатыўнага падліку галасоў. Выбарцаў заклікаюць дасылаць на яе фатаздымкі сваіх бюлетэняў, каб паказаць, за каго яны прагаласавалі. Пасля будзе праведзены альтэрнатыўны падлік галасоў. Станам на 8 жніўня, на платформе "Голас" зарэгістравалася больш за  900 тысяч выбарцаў. 

На думку супрацоўнікаў Генпракуратуры, гэта будзе сацыялагічнае апытанне, што ў Беларусі забаронена без спецыяльнай акрэдытацыі: "Выключнае права арганізацыі апытанняў грамадскай думкі і сацыялагічных даследаванняў, акрэдытацыі юрыдычных асоб, якія прэтэндуюць на правядзенне апытанняў, якія адносяцца да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, у мэтах забеспячэння іх належнага ўзроўню аб'ектыўнасці і дакладнасці прадастаўлена камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Таксама ў пракуратуры лічаць, што арганізатары платформы і трэція асобы змогуць атрымаць персанальныя даныя беларусаў, якія даўлюць фота сваіх бюлетэняў.

Генпракуратура пагражае парушальнікам штрафамі: фізічнай асобе — да 20 базавых велічыняў, а юрыдычнай — да 100 (адна базавая велічыня сёння — 27 рублёў).

Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына назвала платформу "Голас" злачыннай і заявіла, што яна выкарыстоўваецца для арганізацыі масавых беспарадкаў. 

эж