Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку, абмеркавалі лёс 33 расійскіх баевікоў

07.08.2020 13:27
Пуцін і Лукашэнка, «дамовіліся максімальна прадметна і старанна вывучыць кожны існуючы факт з тым, каб усталяваць сапраўдныя прычыны сітуацыі, якая склалася, знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці».
Aleksander Łukaszenka
Aleksander ŁukaszenkaPAP/EPA/NIKOLAI PETROV / POOL

Кіраўнікі Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правялі 7 жніўня тэлефонныя перамовы. Ініцыятыва размовы паходзіла з расейскага боку, перадае «Радыё Свабода».

Прэс-служба Крамля піша, што ў размове былі абмеркаваныя «актуальныя пытанні далейшага развіцця братніх расійска-беларускіх адносінаў», «праведзены абмен меркаваннямі ў сувязі з нядаўнім затрыманнем на тэрыторыі Рэспублікі 33 расейскіх грамадзянаў».
«Выказаная ўпэўненасць, што ўзніклая сітуацыя будзе ўрэгуляваная ў духу ўзаемаразумення, характэрнага для супрацоўніцтва дзвюх краінаў, – піша прэс-служба Крамлю. – Падкрэслена, што расейскі бок зацікаўлены ў захаванні ў Беларусі стабільнай унутрыпалітычнай сітуацыі і правядзенні будучых прэзідэнцкіх выбараў у спакойнай абстаноўцы».

Беларускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА дадае, што затрыманне расейскіх грамадзянаў было «адной з галоўных тэмаў», таксама былі абмеркаваныя таксама пытанні процідзеяння пандэміі COVID-19, распрацоўцы вакцыны ад каранавірусу.

Пуцін і Лукашэнка, «дамовіліся максімальна прадметна і старанна вывучыць кожны існуючы факт з тым, каб усталяваць сапраўдныя прычыны сітуацыі, якая склалася, знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці».

эж