Святлана Ціханоўская абвесціла пра стварэнне Каардынацыйнай рады, каб мірна пераняць уладу ў краіне. У склад Рады ўвайшло 65 чалавек.
Сёння беларускі кіраўнік назваў Раду – спробай захопу ўлады ды паабяцаў разабрацца з усімі, піша "Наша Ніва".
- Яны нам падкідваюць іншы бок. І патрабуюць ні многа ні мала – перадаць ім уладу. Значыць, мы гэта расцэньваем адназначна: гэта спроба захопу ўлады з усімі наступствамі», таму я хачу папярэдзіць тых, хто ўвайшоў у гэты штаб, што мы будзем прымаць адэкватныя меры.
У нас дастаткова мер, каб астудзіць гарачыя галовы, папярэдзіў Лукашэнка.
юл