Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дырэктар музею, што адмовіўся фальсіфікаваць выбары, знойдзены мёртвым

18.08.2020 17:07
29-гадовы Канстанцін Шышмакоў, дырэктар Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музей ім Баграціёна, знойдзены мёртвым. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Goran Horvat from Pixabay /CC0

29-гадовы дырэктар музею з Ваўкавыска, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах, знойдзены мёртвым, паведаміла «Наша Ніва».

29-гадовы Канстанцін Шышмакоў, дырэктар Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музей ім Баграціёна, знойдзены мёртвым. Яго цела ратавальнікі з пошукавага атраду «Ангел» знайшлі ў Нёмане.

Шышмакоў быў адным з двух членаў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах.

Наступны тыдзень ён быў у адпачынку, а 15 жніўня выйшаў на працу. У канцы таго ж дня ён пазваніў жонцы, каб сказаць: «Я тут больш ня буду працаваць, еду дадому». І прапаў.

юл