Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Двое дзеячаў Каардынацыйнай рады перасяклі ўкраінскую мяжу, Калеснікава застаецца ў Беларусі

08.09.2020 10:49
Праз памежны пераход у Кіеўскай вобласці перайшлі яе паплечнікі Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў з Каардынацыйнай рады.
Марыя Калеснікава PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Украінскі памежны камітэт паведаміў, што адна з чальцоў Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасякала беларуска-ўкраінскую мяжу. Раней беларускія памежнікі паведамлялі, што яна ўехала ва Украіну. Марыю Калеснікаву, хутчэй за ўсё, арыштавалі беларускія ўлады.

Украінскія памежнікі заявілі, што беларуская актывістка мяжу не перасякала. Праз памежны пераход у Кіеўскай вобласці перайшлі яе паплечнікі Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў з Каардынацыйнай рады, якія таксама ўчора, хутчэй за ўсё, былі затрыманы ў Беларусі мясцовымі службамі і, верагодна, дастаўлены імі да мяжы. Як паведамляецца, абодва ў цяперашні час праходзяць працэдуру ўезду ва Украіну.

«Ад сябе дадам - гэта не быў добраахвотны выезд. Гэта было гвалтоўнае выправаджэнне з роднай краіны. Марыю Калеснікаву не ўдалося выправадзіць з Беларусі, таму што гэтая адважная жанчына распачала дзеянні па прадухіленню яе перамяшчэння праз мяжу. Яна засталася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – напісаў у Фейсбук намеснік міністра замежных спраў Украіны Антон Герашчэнка.

Пасля заявы ўкраінскіх памежнікаў беларускі памежны камітэт таксама змяніў версію падзей. У наступнай заяве яны заявілі, што Марыю Калеснікаву арыштавалі падчас перасячэння мяжы з Украінай.

аев